У беларускіх крамах з 1 лістапада паставяць туалеты для пакупнікоў
З 1 лістапада беларускія крамы чакаюць новаўвядзенні. У першую чаргу яны закрануць гандлёвыя кропкі плошчай больш за тысячу квадратных метраў, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.
Так, з 1 лістапада ў крамах павінны быць туалеты для наведвальнікаў і асобныя прыбіральні для прадаўцоў.
Будзе забаронена пакаваць прадукты ў брудную тару пакупніка, то бок пакласці ў свой пакунак вам не дазволяць.
Такім чынам, у краме будзе дастаткова абгортачнай паперы і пакетаў. Прадаўцу нельга будзе ўзважваць неўпакаваны тавар без пакетаў.
Акрамя таго, і прадаўцам і пакупнікам забароняць наразаць або разразаць хлеб. Бутэрброды, зробленыя ў краме, павінны прадавацца толькі цягам 3 гадзін.