У беларускіх ВНУ падвысілі аплату за навучанне

У сярэднім кошт навучання ўзрос на 15%. Так, студэнты 1-2 курса дзённай формы навучання па групе спецыяльнасцяў 1 цяпер будуць плаціць не 3 862 470 рублёў, а 4 416 820 рублёў. Аналагічныя змены закранулі і астатнія тарыфы.

Сваё рашэнне адміністрацыя ВНУ тлумачыць змяненнем тарыфнай стаўкі першага разраду, якая ад лістапада ўзрасла з 90 тысяч да 118 тысяч рублёў. Як паведамляе сайт Хартыі’97, кошт навучання ўзрост і ў іншых ВНУ краіны.