У беларускім ЦТ узялі ўдзел 514 замежнікаў

514 замежнікаў узялі ўдзел у сёлетнім цэнтралізаваным тэставанні. 426 з іх прыехалі ў Беларусь з Расіі. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў паведаміў, што ў Мінску і Віцебску былі выпадкі, калі абітурыенты выкарыстоўвалі бланкі адказаў для ЦТ "не па прызначэнні". На іх складзеныя заявы ў міліцыю.

Сертыфікаты па выніках цэнтралізаванага тэставання можна забіраць за 31 снежня.