У Белавежскай пушчы маскіруюць вырубкі старадаўняга лесу
Кіраўніцтва Нацыянальнага парку “Белавежская пушча” адрапартавала пра штучна высаджаны сёлета лясны масіў на плошчы 400 гектараў. Аднак незалежныя эколагі кажуць, што з дапамогай штучных лесапасадак, якія робяцца ў ахоўваемай тэрыторыі пушчы, робяцца спробы засакрэціць масштабы вырубкі рэліктавага лесу. Пасля перапрацоўкі яго за валюту прадаюць за мяжу.
Да таго ж, калі раней лесапасадкі рабіліся з мясцовага пітомніку і польскай часткі Белавежскай пушчы, дык зараз кіраўніцтва парку забараніла купляць саджанцы ў палякаў. Таму ў лесапасадках выкарыстоўваецца матэрыял невядомага паходжання.
Радыё Свабода