У Белавежскай пушчы знайшлі пасяленні каменнага веку
На беразе ручая недалёка ад пасёлка Каменюкі ёсць узгорак. Існавала здагадка, што ён захоўвае рэшткі сховішча людзей мілаградскай культуры. Гэта не пацвердзілася. Затое ва ўрочышчы Горы недалёка ад будынка музея ў Каменюках знайшлі прыкметы пасяленняў старажытнага чалавека.
У знаходках пераважаюць вырабы каменнага веку. Адзінкавыя фрагменты вырабаў часоў жалезнага веку сведчаць аб тым, што і ў гэты час у Белавежскай пушчы таксама жылі людзі. Усяго было выяўлена каля 11 стаянак старажытных людзей.
Самыя старыя былі заснаваныя яшчэ 7 тысяч гадоў да нашай эры. Па словах навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Алены Калечыц, археолагам упершыню дазволілі працаваць у Белавежскай пушчы.
Як адзначаюць спецыялісты, дзякуючы таму, што цэлых 600 гадоў тут быў запаведнік, усё захавалася і засталося некранутым.
“Комсомольская правда в Беларуси”