У Белдзяржцырку падчас выступу зваліўся акрабат

У Белдзяржцырку падчас выступу зваліўся акрабат

У суботу, 24 кастрычніка, у Белдзяржцырку адбылося надзвычайнае здарэнне. Падчас паказу шоу "Афрыка!?!", як піша "Комсомольская правда", на арэну зваліўся акрабат.

Па словах відавочцаў, падчас труку артыст мусіў схапіцца за мачту ў канцы падзення. Аднак ён сарваўся на арэну з вышыні каля пяці метраў.

У нядзелю адміністрацыя цырка паведаміла, што траўмы артыста не нясуць небяспекі для жыцця. Акрабата шпіталізавалі ў 6-ю гарадскую клінічную лякарню. Яго аднаўленне зойме каля тыдня, пасля чаго артыст далучыцца да трупы.

Фота: vtemu.by