У Бельгіі адкрыўся музей бульбы фры
У бельгійскім горадзе Бруге адкрыўся музей бульбы фры. Гэта адна з самых улюбёных страў бельгійскай нацыянальнай кухні. Наведвальнікаў музея знаёмяць не толькі з гісторыяй і рэцэптамі падрыхтоўкі фры, а таксама і з гісторыяй з'яўлення бульбы ў Еўропе.
Бельгійцы сцвярджаюць, што сусветную папулярнасць страве надалі брытанскія салдаты, якія пакаштавалі яе ў Бельгіі падчас Першай сусветнай вайны. А ўпершыню фры патрапілі да стала ў Фландрыі (рэгіён на поўначы Бельгіі) яшчэ ў 16 стагоддзі.
Дарэчы, сёння ў Бельгіі бульбу фры гатуюць пераважна з прадуктаў канадскага паходжання, што выклікана неўраджаямі ў Бельгіі.
БЕЛТА