У Бельгіі мірная дэманстрацыя перарасла ў беспарадкі

Бельгійцы пратэстуюць супраць рэжыму жорсткай эканоміі, які ўводзіць урад. У Бельгіі хочуць павысіць планку пенсійнага ўзросту, замарозіць заробкі і скараціць фінансаванне дзяржаўных устаноў.

Дэманстрацыя пратэсту, у якой прынялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек, пачалася мірна. Аднак потым яна перарасла ў сутычкі з паліцыяй і беспарадкі. 

Як перадае ВВС, паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў слезацечны газ і вадамёты. Тыя падпалілі некалькі аўтамабіляў, а таксама кідалі камяні і фаеры ў паліцыю. Падчас беспарадкаў пацярпелі 14 чалавек.

У пратэсце сярод іншых прынялі ўдзел металургі, партовыя грузчыкі і выкладчыкі.

Фота — Reuters