У Берліне з'явіцца музей "халоднай вайны"

Музей "халоднай вайны" з'явіцца ў Берліне. Яго адкрыюць каля колішняга кантрольна-прапускнога пункту "Чэкпойнт Чарлі". Менавіта там, паміж Усходнім і Заходнім Берлінам, вартавыя армій саюзнікаў рэгістравалі, пачынаючы з 22 верасня 1961 года служачых амерыканскіх, брытанскіх і французскіх узброеных сілаў перад іх паездкай у "савецкую" частку горада.

Сярод тых, хто пагадзіўся аказаць падтрымку ў стварэнні музею, - экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, экс-прэм'ер Польшчы Уладзіслаў Барташэўскі, былы прэм'ер-міністр Нямеччыны Ганс-Дзітрых Геншар і былы амбасадар ЗША ў Нямеччыне Джон Корнблюм, інфармуе Газета.ру.


Фота - vgermaniyu.ru