У Біла і Хілары Клінтанаў нарадзілася ўнучка
Чэлсі Клінтан, дачка былога прэзідэнта ЗША і былога дзяржсакратара ЗША нарадзіла дзяўчынку Шарлоту.
“Марк і я поўныя любові, захаплення і ўдзячнасці. Мы святкуем нараджэнне нашай дачкі Шарлоты Клінтан Мязвінскі”, — напісала Чэлсі ў Твітары.
Чэлсі Клінтан 34 гады. У 2010 годзе яна выйшла замуж за інвестыцыйнага банкіра Марка Мязвінскага.
Хілары Клінтан святкуе нараджэнне ўнучкі на фоне паведамленняў пра тое, што яна з’яўляецца найбольш верагодным пераемнікам Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года. Яна заявіла, што прыме рашэнне, ці будзе балатавацца ў пачатку наступнага года. Хілары Клінтан узначальвала Дзярждэпартамент ЗША ў часе першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы. Яе муж, Біл Клінтан, быў 42-м прэзідэнтам ЗША. Ён прабыў на гэтай пасадзе два тэрміны — ад студзеня 1993 года да студзеня 2001 года, нагадвае ВВС.