У Бірме паліцыя працягвае расстрэльваць дэманстрантаў
У пятніцу ў Бірме працягваліся расстрэлы мірных дэманстрантаў войскамі і паліцыяй. Колькасць забітых нашмат большая, чым падаецца, —лічыць амбасадар Аўстраліі ў Бірме Боб Дэвіс.
Улады заявілі, што забіта 10 чалавек. Сведкі сцвярджаюць, што бачылі на вуліцах Рангуна некалькі дзесяткаў целаў.
Салдаты і паліцыянты адразу ж вывозяць забітых. У ноч з чацвярга на пятніцу паліцыянты ўварваліся ў некалькі кляштараў і арыштавалі каля 100 будыскіх манахаў.
Нагадаю, што ўжо паўтары тыдні ў краіне праходзяць масавыя пратэсты супраць кіравання ваеннай хунты, якая за 45 год давяла Бірму да галечы.
BBC