У біятланісткі Кацярыны Івановай нарадзіўся сын

У беларускай біятланісткі Кацярыны Івановай нарадзіўся сын. Паводле звестак інтэрнет-сайта Беларускай федэрацыі біятлона, хлопчык, якога назвалі Іван, з'явіўся на свет 19 чэрвеня. Івановай 29 гадоў.

Ураджэнка расійскага Новасібірска з'явілася ў складзе беларускай каманды ў сезоне-2002/03. З'яўляецца прызёрам сусветнага і еўрапейскага чэмпіянатаў, этапаў Кубка свету.

У мінулым сезоне не выступала.

БелаПАН