У бліжэйшыя дні чакаецца да мінус 19
Сіноптыкі абяцаюць халодны пачатак вясны
Прыход сапраўднай вясны ў бліжэйшы час не чакаецца. Наадварот, каляндарная вясна пачнецца з пахаладання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтру Вольга Фядотава.
Фядотава: "Цяперашняя вясна ўступае у свае правы з актыўным атлантычным цыклонам, які прынёс пагаршэнне надвор'я з 1 сакавіка. Другога тэмпературны рэжым будзе бліжэйшым да 0. Потым чакаецца ўварванне больш халодных паветраных мас са Скандынаўскага паўвострава і паніжэнне тэмпературы. Першыя 10 дзён будуць халоднымі. У начны час тэмпература будзе зніжацца да 4-11 марозу, а часам нават да мінус 15-19".
У дзень у асноўным чакаецца 0...-5, у асобныя дні да +2.
Але ўсё ж сакавік чакаецца на градус цяплейшы за звычайны. Чакаць жа нейкіх зменаў у надвор'і будуць бліжэй да другой паловы сакавіка.