У бліжэйшыя суткі ў Беларусі ападкаў не чакаецца

30 чэрвеня ў Беларусі чакаецца нязначная хмарнасць, без ападкаў. Вецер паўноча-усходні, 4 — 9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўночы ад 10 да 17 °C, удзень 24 — 29 цяпла, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі 30 — 31 °C. У першы дзень ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную хмарнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў, 3 — 8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўночы 12 — 18 °С, удзень да +29, па паўночным усходзе да 31 градуса цяпла, паведамляе БелаПАН.