У бліжэйшыя тры дні ў Беларусі захаваецца спякота
Як паведамляюць сіноптыкі, 15-17 ліпеня максімальная тэмпература паветра ў шмат якіх раёнах краіны дасягне +30—34°С. 17 ліпеня па паўднёваўсходняй палове краіны паветра прагрэецца да +36°С. 15 ліпеня, перадае БелаПАН, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, днём месцамі — моцныя дажджы. Вецер паўднёваўсходні 3—8 м/с, днём пры навальніцах месцамі парывы да 15—20 м/з. Тэмпература паветра ўначы +16—21°С, удзень +28—33°С.
У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы +17—24°С; удзень +29—34°С, па паўднёваўсходняй палове да +36°С.