У Бранскай вобласці Расіі пачалі рабіць прышчэпкі ад свінога грыпу
Вакцынацыя супраць віруса грыпу А/Н1N1 пачалася ў панядзелак у пяці расійскіх рэгіёнах — у Маскоўскай, Бранскай, Варонежскай, Цюменскай абласцях, а таксама ў Алтайскім краі. Раней планавалася, што прышчэпкі ад свінога грыпу пачнуць рабіць у пачатку снежня, але з-за з'яўлення першых памерлых ад гэтага віруса было вырашана прыспешыць вакцынацыю.
Як паведамляе РИА "Новости", спачатку прышчэпкі зробяць працаўнікам камунальных службаў, энергетыкам, сувязістам, на другім этапе — медпрацаўнікам, настаўнікам і студэнтам 5-6 курсаў медыцынскіх ВНУ.
Толькі пасля гэтага пачнецца вакцынацыя людзей з хранічнымі захворваннямі, дзяцей і цяжарных жанчын.