У Брэсце адбудзецца гарадская гульня “Пошук”

Гарадская гульня “Пошук” адбудзецца ў Брэсце. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў, Сяргей:
"Будзе гарадская гульня, cтудэнцкі такі варыянт, гэта значыць без машын, пешшу. Заданні могуць быць звязаныя з гісторыяй, са слыннымі асобамі. Закінуты будынак можа быць. Або па ўмоўленай фразе трэба будзе знайсці людзей у пікеце. Хто хутчэй выканае ўсе заданні, той і перамог". 

Гульня пачнецца 18 верасня апоўдні, а закончыцца ўвечары.