У Брэсце адбылася прэзентацыя новай кнігі Ўладзіміра Арлова
Увечары 7 кастрычніка ў Брэсце Уладзімір Арлоў прадставіў зборнік гістарычных твораў “Ля дзікага поля”, які выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”. У кнігу на трыста старонак увайшлі апавяданні, аповесць “Сны імператара” і эсэ “Мой радавод да пятага калена”. Пісьменнік распавёў, што ў розных выдавецтвах у працы ляжаць яшчэ пяць ягоных кніжак, але ён з нецярпеннем чакае, калі праз тры гады закончыцца дзесяцігадовая забарона на публікацыю яго кніг у дзяржаўным выдавецтве “Мастацкая літаратура”, і нешта, магчыма, пабачыць свет і там.