У Брэсце адкрылі бейсбольна-сафтбольны стадыён (фота)

Першы ў Беларусі бейсбольна-сафтбольны стадыён адкрылі ўчора ў Брэсце. Ён знаходзіцца побач з вялікім бейсбольным стадыёнам з трыбунамі, што існуе ўжо пяць гадоў і на якім ужо праводзіліся міжнародныя матчы.  Стадыён пабудаваны за сродкі бюджэта, “у знак сямігадовай паспяховай дзейнасці каманды “Брэсцкія зубры”, і абыйшоўся ён казне ў суму каля 750 мільёнаў беларускіх рублёў.

Да ўрачыстасці, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, быў прымеркаваны міжнародны турнір на Кубак брэсцкага абласнога прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У ім удзельнічалі 3 каманды з Расіі, 2 — з Літвы, адна з Украіны і два склады “Брэсцкіх зуброў”.