У Брэсце адкрыўся першы гіпермаркет

У Брэсце адкрыўся першы гіпермаркет "Карона". Ён пабудаваны на адной з цэнтральных вуліц абласнога цэнтра — Маскоўскай.
Пакупнікам прапаноўваецца прыкладна 75 тысяч найменняў харчовых і нехарчовых тавараў. Акрамя таго, у гіпермаркеце ёсць два рэстараны, адзін з якіх — хуткага харчавання, пякарня з кандытарскім цэхам, кулінарыя, мясны цэх.

На прылеглай да гандлёвага аб'екта тэрыторыі пабудавана стаянка амаль на 500 аўтамабіляў.

Цяпер гэта самы буйны гандлёвы аб'ект у Брэсце. З яго адкрыццём створана каля тысячы новых працоўных месцаў, інфармуе БелаПАН.