У Брэсце адзначаюць Свята роднай мовы

Гарвыканкам спрычыніўся да таго, каб арганізаваць 21 лютага "гадзіну беларускай мовы" у бібліятэцы імя Янкі Купалы.

19 лютага ў Выставачнай залі на вуліцы Савецкай пройшоў канцэрт трох фальклорных гуртоў: мясцовай "Купавушкі" ды мінскіх "Ветаха" з "Верасам".

Учора там жа з ініцыятывы Зміцера Назарава пры падтрымцы  грамадска-культуровай кампаніі "Будзьма беларусамі" выступілі тры паэты: Віталь Рыжкоў з Мінска і Зінаіда Дудзюк ды Мікола Пракаповіч з Брэста. Іх падтрымала спявачка Таццяна Беланогая, якая прэзентавала свой новы альбом "Ніткі".