У Брэсце часткова перайменавалі вуліцу Суворава

У Брэсце мясцовыя ўлады часткова перайменавалі вуліцу, якая насіла імя расійскага палкаводца-заваёўніка Суворава.  Яе частка, на якой месціцца новы мост праз Мухавец, названая прапектам Рэспублікі. Уздоўж праспекту фактычна няма жылых пабудоваў, там знаходзіцца толькі конна-спартыўная школа, веслярны канал і будоўля новага касцёла.

Нагадаем, сёння ў Брэсце адзначаецца Дзень горада. Улады маюць намер перайменаваць каля 200 брэсцкіх вуліц. Гэта звязана з далучэннем да горада 11 навакольных вёсак.  

Радыё Свабода