У Брэсце дабудавалі першы гіпермаркет “Карона”

Брэсцкая “Карона” — адзін з дзесяці рэгіянальных гандлёвых цэнтраў беларуска-амерыканскага прадпрыемства “Табак-інвест”. Мясцовыя ўлады аддалі пад гандлёвы цэнтр 5 га былой прамысловай зоны.  Упраўляючы “Кароны” Аляксандр Белавус у інтэрв’ю Еўрарадыё адзначыў: “Мы абаязаныя плаціць паўтара мільярды беларускіх рублёў падаткаў у месяц. Усе яны пойдуць у мясцовы бюджэт. Такая была ўгода паміж уладальнікамі “Табак-інвеста” і мясцовымі ўладамі. Канешне, потым нешта пераразмяркуецца ў рэспубліканскі бюджэт, але многа застанецца ў Брэсце". 

У гіпермаркеце, спадарожных рэстаранах і кандытарскім цэху будзе працаваць да 1200 чалавек.