У Брэсце дачка “замовіла” бацьку-пенсіянера

Міліцыя арыштавала 33-гадовую брэстаўчанку, якая шукала кілера. За пяць тысяч долараў ён мecіў забіць яе 74-гадовага бацьку-пенсіянера.  Аднак у пошуках выканаўцы свайго плану жанчына выйшла на аператыўнікаў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе газета "Брестский курьер" са спасылкай на абласную пракуратуру.