У Брэсце дазволілі мітынг на Дзень правоў чалавека
Брэсцкія ўлады далі дазвол на правядзенне мітынгу ў Дзень абароны правоў чалавека 10 снежня. Ён пройдзе на стадыёне “Лакаматыў”. Разам з тым, як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Юрый Жыдовіч, заяўкі на іншыя акцыі задаволеныя не былі.
“Не дазволілі дэманстрацыю па вуліцы Маскоўскай ад будынка Ўпраўлення статыстыкі да Кобрынскага моста. Па-другое, не дазволілі пікет каля кінатэатра “Беларусь”.
Год таму на стадыёне “Лакаматыў” таксама адбыўся мітынг на Дзень правоў чалавека. Ён акурат прыпаў на хваляванні індывідуальных прадпрымальнікаў.