У Брэсце Дзень Волі адзначылі настольным хакеем
У Брэсце на Дзень Волі 25 сакавіка ў грэка-каталіцкім храме адбудзецца літургія “За Беларусь”. Адправіць службу візітатар грэка-каталікоў архімандрыт Сяргей Гаек. Таксама ў абласным цэнтры адбудзецца круглы стол “БНР і сучаснасць”, у якім паўдзельнічаюць сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Некаторыя брэстчане плануюць на Дзень Волі паехаць у Мінск, але, паводле крыніцы Еўрарадыё, і ў Брэсце не выключаныя "кантакты з народам". У тым ліку, адрозна ад леташніх святкаванняў, таксама і ў мястэчках Брэсцкай вобласці, паведаміла крыніца.
Дэмакраты адведаюць магілы ваяроў БНР на Балахоўскіх могілках, а таксама магілу кіраўніка партызанскага партызанскага руху БНР Адама Трыпуса на Трышынскіх кладах.
Будуць і спартовыя мерапрыемствы. З-за неспрыяльнага надвор’я былі адкладзеныя футбольныя матчы на “Кубак незалежнасці”. Заміж таго дэмакраты згулялі ў настольны хакей паводле прынцыпу ”двубой абраных мацнейшых ад дружыны”. Зборная каманда нацыянал- дэмакратаў “Пагоня” выйграла ў камуністаў з ПКБ з лікам 5:1, сацыял-дэмакраты “Грамады” перамаглі прафсаюз Радыёэлектроннай Прамысловасці - 3:1.
Футбол на Кубак незалежнасці стартуе на выходных. У ім возьмуць удзел 6 камандаў. З ініцыятывы АГП у гонар Дня Волі ў Брэсце ўжо два тыдні праходзіць шахматны турнір.
На здымку: пераходны Кубак Незалежнасці. Моладзь з фарм-клубаў настроеная рашуча