У Брэсце гарэў абласны цэнтр алімпійскага рэзерву (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося на першым паверсе будынка Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту. Гарэла сушылка для валасоў.



Працаўнікі цэнтра заўважылі пажар праз камеры відэаназірання і яшчэ да прыезду выратавальнікаў яго патушылі. Таму сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць.  



Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.


Фота — mchs.gov.by