У Брэсце «хуткая дапамога» лавіла парушальнікаў «на жыўца»

У Брэсце праведзеная спецаперацыя з удзелам машыны «хуткай дапамогі». Яна двойчы перасекла горад з уключанай трывожнай сігналізацыяй. Разам з медыкамі ехалі аператар з тэлекамерай і супрацоўнік Дзяржааўтаінспекцыі. Першы фіксіраваў аўтамабілі, якія не саступалі шлях «хуткай», а другі па рацыі перадаваў інфармацыю пра іх сваім калегам.

У выніку незвычайнай аперацыі былі спыненыя 9 легкавікоў, 4 мікрааўтобусы і 2 МАЗа. За ігнараванне спецсігналізацыі кіроўцаў пакаралі штрафамі і пазбаўленнем правоў на пэўныя тэрміны.

Рэспубліка