У Брэсце легалізаваўся мільянер

У Брэсцкай вобласці падведзеныя вынікі здачы падатковых дэкларацый пра сукупны гадавы прыбытак за 2007 год. Сярод асобаў, якія здалі дэкларацыі, ёсць свае рэкардсмены.Так, фізічная асоба, якое пражывае ў Маскоўскім раёне Брэста, зарэгістравала прыбытак у памеры 3 мільярды 94 мільёны 383 тысячы рублёў, паведамляе газета "Вечерний Брест". Сярод ІП найбольшы прыбытак заяўлены прадпрымальнікам з Баранавічаў — 8 мільярдаў 933 мільёны.