У Брэсце легкавік заехаў пад... фуру (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, Volkswagen Passat нейкім чынам ззаду пратараніў грузавы цягач Scania, які быў прыпаркаваны. Кіроўцу легкавіка давялося вызваляць з пашкоджанага аўтамабіля выратавальнікам. Падчас аварыі ён атрымаў шэраг траўмаў і быў шпіталізаваны.



Што да кіроўцы фуры, дык ён не пацярпеў. У момант сутыкнення яго не было на месцы.



Фота — mchs.gov.by