У Брэсце маршрутка збіла дваіх пешаходаў, аднаго – насмерць
65-гадовага мужчыну і жанчыну 50 гадоў збіла на пешаходным пераходзе ў Брэсце маршрутнае таксі 27 верасня. Пра гэта распавяла Еўрарадыё супрацоўніца Брэсцкай дзяржаўтаінспекцыі Наталля Касьянік: Касьянік: "Былі прыцемкі, і моцны дождж ішоў, а пешаходы выбеглі на пераход перад аўтамабілем. Былі без святлоадбівальных элементаў. У нас пешаходы сталі крыху занадта самаўпэўненымі, не сочаць за сваім здароўем. Не глядзяць на “зебры” ні налева, ні направа, не ўпэўніваюцца, ці можа спыніцца аўтамабіль. Мы яшчэ працягваем аналізаваць гэтае дарожна-транспартнае здарэнне. Яшчэ няма рашэння, хто вінаваты".
Па словах спн.Касьянік, жанчына памерла ў рэанімацыі, за жыццё мужчыны працягваюць змагацца медыкі.
На сайт брэсцкай ДАІ прыходзяць прапановы, каб было больш развязак для аўтатранспарту і пешаходаў, сказала капітан Касьянік. Пакуль у Брэсце ёсць толькі адзін тунэль, але ён пустуе, бо вядзе ў лясны масіў.