У Брэсце назіральнікаў выгналі з выбарчага ўчастка

Як паведаміў Еўрарадыё кандыдат у дэпутаты Брэсцкага абласнога і гарадскога саветаў Мікалай Лусевіч, на выбарчым участку у сярэдняй школе №14 не дапусцілі да назірання яго давераных асобаў. Сакратар камісіі ў грубай форме выдаліла іх з участка, сказаў спадар Лусевіч.  На ўчастку няма старшыні выбарчай камісіі. З урнай для галасавання па месцы пражывання пайшоў адзін чалец выбарчай камісіі. 

Усе гэта — парушэнні новай рэдакцыі Закона аб выбарах, падкрэсліў Мікалай Лусевіч. У абласную выбарчую камісію накіраваныя скаргі.

Адзначым, што Мікалай Лусевіч ўваходзіць у ініцыятыўную групу па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.