У Брэсце пачаўся Тыдзень нямецкай мовы і культуры
Акцэнтамі праграмы маюць быць 20-годдзе партнёрства паміж беларускім Брэстам і нямецкім Равэнсбургам, 20-годдзе падзення Берлінскага муру.
Тыдзень праходзіць спачатку ў Мінску, пасля ў Брэсце. У сталіцы такія мерапрыемствы ладзяцца ўжо больш за 10 гадоў, у Брэсце — толькі трэці год. Сёлета тыдзень пашырыўся ў рэгіён: некаторыя майстроўні, семінары і сустрэчы пройдуць у Пінску.
Багацейшая сёлета літаратурная частка. Будуць чытанні нямецкай аўтаркі Вібкэ Эймес і выступ Уладзіміра Арлова пра нямецка-беларускія запазычанні.
Асноўныя месцы правядзення падзей тыдня — гэта абласная бібліятэка, абодва дзяржаўныя ўніверсітэты Брэста, сярэдняя школа №7, а таксама гімназія №2 Пінска.
"Тыдзень" зойме 10 дзён і закончыцца 20 кастрычніка Днём Інстытута імя Гётэ, які разам з Нямецкай службай акадэмічных абменаў, Нямецкай службай школьніцтва па-за Нямеччынай, пасольствам Нямеччыны ды Брэсцкай абласной бібліятэкай з’яўляецца арганізатарам Тыдня.