У Брэсце пачынаецца рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў

У Брэсце 29 верасня пачынаецца фестываль беларускіх фільмаў. Сёлета ён змяніў статус з нацыянальнага на рэспубліканскі.  Акрамя паўнаметражных ігравых стужак, за крыштальныя буслы будуць змагацца дакументальныя, анімацыйныя, відэафільмы, а таксама студэнцкія работы.

У гарадской бібліятэцы адбудзецца прэм’ерны паказ дакументальнага фільма Ігара Угольнікава “Янка Купала”. А ў Жабінцы пакажуць фільм расійскага рэжысёра Станіслава Гаварухіна “Актрыса”.

Гала-канцэрт “За таленавітую Беларусь!” зорак тэатра, кіно, эстрады збярэ прыхільнікаў на плошчы каля галоўнага брэсцкага кінатэатра “Беларусь”, паведамляе газета “Звязда”.