У Брэсце перапахаваныя астанкі больш чым 300 яўрэяў
Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў больш чым 300 яўрэяў, расстраляных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбылася 26 лістапада на могілках "Паўночныя" ў Брэсце. Астанкі былі пахаваныя ў брацкай магіле ў яўрэйскім квартале могілак, паведамляе БелаПАН. У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек. На цырымоніі была прачытаная памінальная малітва. Да брацкай магілы ўскладзены вянкі і кветкі, у памяць пра ахвяраў Халакосту прагучалі залпы салюта. На магіле ўстаноўлены часовы абеліск з зоркай Давіда. Плануецца, што ў наступным годзе яго заменіць помнік.
Астанкі больш чым 300 яўрэяў, расстраляных фашыстамі, былі знойдзеныя ваеннаслужачымі у верасні гэтага года на ўскраіне былой вёскі Гяршоны, якая цяпер уваходзіць у гарадскую рысу Брэста.
Астанкі больш чым 300 яўрэяў, расстраляных фашыстамі, былі знойдзеныя ваеннаслужачымі у верасні гэтага года на ўскраіне былой вёскі Гяршоны, якая цяпер уваходзіць у гарадскую рысу Брэста.