У Брэсце працягваецца "цырк з лічбамі" (фота)
У Брэсце пры рэканструкцыі цэнтра здзівілі не толькі помнікам 1000-годдзю горада, у тэкставых табліцах якога было да 100 арфаграфічных, стылістычных і фактаграфічных памылак (прытым, што 1000 гадоў гораду споўніцца толькі праз 10 гадоў). Цяпер закаханыя імкнуцца прызначаць спатканні пад новым гадзіннікам на скрыжаванні вуліцаў Пушкінскай і Савецкай, і менавіта а 4-й гадзіне, бо такая чацвёрка, як у Брэсце, адна ва ўсім свеце! (глядзі здымкі).