У Брэсце праходзіць выстава галубоў

Прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Польшчы і Ўкраіны ўдзельнічаюць у трэцяй абласной выставе галубоў і дэкаратыўных птушак, якая праходзіць 5-6 лютага ў Брэсце. Каля 30 галубаводаў прадставілі амаль 300 галубоў болей чым 40 парод. У тым ліку — мікалаеўскіх галубоў рознай масці, бельгійскіх паштовых, растоўскага лебедзя, польскага серабрыстага ды іншых, паведамляе БелаПАН.

Толькі ў першы дзень выставу наведалі болей за тры тысячы чалавек. Арганізатары лічаць, што наведнікаў было б болей, калі б не моцны вецер і дождж.