У Брэсце праходзяць ператрусы ў апазіцыянераў

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Сёння ў 8.50 двое невядомых спрабавалі ўламіцца ў кватэру Андрэя Шарэнды, але без адпаведных дакументаў іх не пусцілі. У 10.10 туды зайшоў з пастановай на ператрус маёр юстыцыі Г.А. Васільчанка. Спадар Кісляк паведаміў таксама, што ідуць ператрусы ва Ўладзіміра Вуека, кіраўніка "Маладых дэмакратаў", моладзевага крыла брэсцкай абласной арганізацыі АГП, і Арцёма Церашонка, юрыста, кватэру якога абшуквалі ўвесну з-за супрацы з грамадзянскай кампаніяй Уладзіміра Някляева "Гавары праўду".

Міліцыянеры забралі з працы і вязуць на кватэру, якую здымае актывіст Юрка Бахур, гаспадара кватэры, каб той адчыніў дзверы,  перадаў спадар Кісляк.