У Брэсце прапануюць дастаўку віншаванняў… праз акно

Віншаваць можна з любым святам — ад вяселля і да простага карпаратыву. Так прапісана на аб’явах, развешаных па горадзе. Па тэлефоне, указаным у абвестках, адгукнулася менеджар па сувязях:



Менеджар: "Кошт не залежыць ад паверху. На любы паверх можам даставіць — хоць на дзевятнаццаты, хоць на дваццаты. Прамысловы альпініст працуе. На вас апрануць спецыялізаваны рыштунак і апусцяць. Каштуе 250 тысяч, калі вы самі знаходзіце ключ ад даху, і 300 тысяч — калі на дах выходзім мы. Калі ў дома двухсільны дах, то на 50 тысяч больш".


 
Са словаў дзяўчыны, у іх ёсць усе належныя дакументы. Вага падарунка, які можна перадаць цераз акно, рэгламентуецца тэхнічнымі характарыстыкамі альпінісцкага рыштунку. Дарэчы, найвышэйшы паверх у Брэсце — 24-ы.