У Брэсце прайшоў пікет супраць адмены льготаў

Пікет супраць адмены льготаў прайшоў у Брэсце. Яго арганізаваў Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці.
У акцыі ўдзельнічалі каля 25 чалавек, сярод якіх былі і маладыя людзі, і пенсіянеры. Яны пратэставалі супраць кантрактнай сістэмы, нізкіх пенсій, павышэння тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Раней падобны пікет адбыўся ў Магілёве. Бліжэйшым часам акцыі супраць адмены льготаў пройдуць і ў іншых гарадах краіны.

БелаПАН