У Брэсце п'яны муж манціроўкай забіў 27-гадовую жонку

Трагедыя адбылася днямі ў Брэсце. Зранку 16 лютага ва ўласнай кватэры быў знойдзены труп 27-гадовай жанчыны са слядамі збіцця. Як паведамляе БЕЛТА, брэстаўчанка знаходзілася ў адпачынку па доглядзе дзіцяці.

Паводле папярэдніх звестак, яна выпівала разам з 29-гадовым мужам і пасварылася. Падчас сваркі муж забіў яе манціроўкай. Праваахоўнікі затрымалі мужчыну.

Дарэчы, у гэты ж дзень у Рэчыцы быў знойдзены труп мужчыны з колата-рэзанай ранай у грудзях. Цела выявілі ў доме яго сужыцелькі. Праваахоўнікі паведамляюць, пасля сумеснай выпіўкі, якая закончылася сваркай, яго нажом забіла дачка гаспадыні, якая пражывае ў гэтым жа доме.

Фота — mk.ru