У Брэсце распачаўся месячнік алімпійскага руху

У Брэсце 1 траўня стартаваў месячнік алімпійскага руху. Яго праводзіць мясцовае прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту.  Галоўная мэта праекту — далучэнне жыхароў вобласці да ідэалаў і каштоўнасцяў алімпізму, а таксама развіццё ў іх патрэбнасці ў сістэматычных занятках фізкультурай і спортам. Мерапрыемствы месячніка будуць праходзіць на працягу траўня.

Найбольш актыўных ўдзельнікаў чакаюць узнагароды. Мяркуецца, што падобнае масштабнае мерапрыемства стане штогадовым.

Дарэчы, на сённяшні дзень 42 спартоўца Брэстчыны з’яўляюцца кандыдатамі на ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне.