У Брэсце разгараецца новы карупцыйны скандал

Галоўным упраўленнем па барацьбе са злачыннасцю МУС затрыманы пасярэднік у перадачы буйнога хабару супрацоўнікам праваахоўчых арганаў, паведамляе "Ежедневник". Дырэктар фірмы "Брэстаблрапс" і генеральны дырэктар сумеснага прадпрыемства "Сельскагаспадарчыя паслугі" заплацілі праваахоўчым органам за вызваленне ад крымінальнай адказнасці 150 мільёнаў рублёў. 55-гадовы пасярэднік з Брэста быў затрыманы пасля таго, як узяў грошы.