У Брэсце сарваўся з балкону 31-гадовы мужчына

У Брэсце сарваўся з балкону чацьвёртага паверха 31-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося 3 ліпеня ўдзень каля 13.00 на вуліцы Маладагвардзейскай у пяціпавярховым панэльным доме, паведамляе БелаПАН. Мужчына са шматлікімі траўмамі трапіў у рэанімацыю, але не выжыў. Цяпер пракуратура правярае гэты інцыдэнт.