У Брэсце спаборнічаюць дальнабойшчыкі з усёй краіны

Двухдзённы конкурс прафесійнага майстэрства, арганізаваны Асацыяцыяй міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, праходзіць у Брэсце. Падчас яго прадстаўнікі аўтатранспартных прадпрыемстваў нашай краіны прадэманструюць свае навыкі кіравання магістральнымі аўтацягнікамі альбо фурамі. Як паведамляе газета "Рэспубліка", дальнабойшчыкі паспаборнічаюць і ў веданні міжнародных правілаў дарожнага руху, а таксама нюансаў мытна-памежных патрабаванняў. Мерапрыемства завершыцца ў суботу правядзеннем семінара на тэму магчымасці скарачэння прастояў аўтацягнікоў падчас грузавых і мытных аперацый.