У Брэсце судова абавязаныя жанчыны вымушаны падымаць да ста кілаграмаў
Судова абавязаныя брэстаўчане працуюць грузчыкамі ў нарыхтоўчых канторах сістэмы гарадской спажывецкай кааперацыі. Яны перавальваюць макулатуру, рыззё, металічны лом. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле кадраў аблспажыўсаюза. Грузчыкамі працуюць і жанчыны. Часам у металічны лом здаюць цэльныя кавалкі металу вагой да ста кілаграмаў.