У Брэсце супрацоўнікі ДАІ будуць выводзіць на дарогі школьнікаў
Школьнікаў будуць выводзіць на дарогі для сустрэчаў з кіроўцамі супрацоўнікі брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыі. Як паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле агітацыі і прапаганды мясцовай ДАІ, у вобласці стартуе спецаперацыя “Увага, на дарозе дзеці”. У адрозненне ад іншых рэгіёнаў, на Брэстчыне супрацоўнікі ДАІ будуць прыцягваць школьнікаў. Супрацоўніца ДАІ патлумачыла: “У гімназіях №1 і №2 у нас ёсць дзеці — юныя інспектары дарожнага руху. Мы з імі будзем выходзіць на дарогі, натуральна, стварыўшы ім бяспечныя ўмовы, і яны будуць праводзіць з вадзіцелямі прафілактычную працу".
Юныя дружыннікі маюць раздаваць дарослым кіроўцам лісты, напісаныя дзецьмі, з просьбай ехаць акуратна, не наязджаць ні на дзяцей, ні на дарослых. Будуць дзеці раздаваць і памяткі Дзяржаўтаінспекцыі.
Юныя дружыннікі маюць раздаваць дарослым кіроўцам лісты, напісаныя дзецьмі, з просьбай ехаць акуратна, не наязджаць ні на дзяцей, ні на дарослых. Будуць дзеці раздаваць і памяткі Дзяржаўтаінспекцыі.