У Брэсце ў продажы з’явіліся “нацыянальныя” флікеры (фота)
Магілёўскае прадпрыемства “Стужка” вырабіла флікеры, якія маюць колеры аўстрыйскага сцяга. Флікеры прадаюцца ў кутках “для школьнікаў” на паштовых аддзяленнях і ў крамах. Вырабы недарагія: каштуюць 2720 рублёў. Прадаўцы кажуць, разыходзяцца вельмі добра. У вечаровым Брэсце былі заўважаныя бел-чырвона-белыя флікеры. Сакрэт тлумачыцца проста: пасля нескладаных маніпуляцыяў з пераклейкай белай стужкі з двух "аўстрыйскіх" флікераў атрымліваецца адзін беларускі бел-чырвона-белы з выдатнымі колерамі ў святле фар ноччу.
Флікеры дастаткова доўгія, каб выкарыстоўваць іх як банданы.
Фота аўтара
Флікеры дастаткова доўгія, каб выкарыстоўваць іх як банданы.
Фота аўтара