У Брэсце ў выніку абрушэння перакрыцця будынка пацярпелі школьнікі
У Брэсце ў выніку абрушэння перакрыцця будынка, што не эксплуатуецца, цяжка траўмаваны 14-гадовы школьнік. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца праз тры хвіліны, знайшлі заціснутага абваленымі канструкцыямі падлетка, выцягнулі яго з-пад завалаў у непрытомным стане. Хлопчык шпіталяваны ў Брэсцкую абласную бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі ніжняй сківіцы, рэбраў і грудной клеткі. Стан пацярпелага цяжкі, ён знаходзіцца ў коме.
У час абрушэння перакрыцця на даху будынка знаходзіліся яшчэ два падлеткі. Адзін з іх атрымаў удар нагі і не быў шпіталяваны, другі не пацярпеў.
БелаПАН адзначае, што перакрыццё будынка, які не эксплуатаваўся з 1993 года, абрынулася на плошчы прыкладна 20 кв. м.