У Брэсце ўрачыста адкрыты зімовы сад
Цырымонія адкрыцця зімовага сада адбылася 1 снежня ў Брэсце, паведамляе БелаПАН.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, будаўнікі, выкладчыкі і студэнты ВНУ горада.
Будаўніцтва зімовага сада вялося паўтара года. На рэалізацыю гэтага праекта затрачана 5.6 мільярдаў рублёў.
Зімовы сад уключае ў сябе вучэбна-метадычны і экспазіцыйныя блокі, дзе можна азнаёміцца з раслінамі з тропікаў, субтропікаў і пустыні. Яны ізаляваны шклянымі перагародкамі, што дазваляе ствараць у кожным з іх неабходны для прадстаўленых раслін мікраклімат. У садзе сабрана больш за 500 відаў раслін. Ёсць вучэбная аўдыторыя, лабараторыя для навуковых даследаванняў.
Плануецца, што з сярэдзіны снежня зімовы сад будзе адкрыты для наведнікаў.
Гэта першы зімовы сад у абласных цэнтрах Беларусі.